«Як была вар’ятня з месцамі, так і засталася»
3- 14.08.2024, 9:46
- 4,066
Беларускія маці аб сітуацыі з дзіцячымі садкамі.
У Берасці новы дзіцячы садок №13 на Вульцы-3 пачалі будаваць у 2023 годзе. Цяпер будаўнічыя работы знаходзяцца на стадыі заканчэння. Адначасова ідзе добраўпарадкаванне тэрыторыі. У садку плануюцца 19 груп, у тым ліку тры ясельныя.
Агульны каштарысны кошт аб'екта (з улікам куплі абсталявання) склаў амаль 18 млн рублёў. Фінансаванне ажыццяўляецца за кошт абласной інвестыцыйнай праграмы. Гэта ўжо трэці дзіцячы садок, пабудаваны ў Берасці паводле такога праекту за апошнія 5 гадоў.
Навіна аб хуткім адкрыцці новай дашкольнай установы на Вульцы-3 распаўсюдзілася ў СМІ. Не прымусілі сябе чакаць і каментарыі. Так, у адной з суполак у Instagram, карыстальніца напісала, што «дзіцячы садок яшчэ не адкрылі, а месцаў ужо няма».
Як высветлілася, падобная рэакцыя назіралася ў многіх сацыяльных сетках. Журналіст BGmedia пачытаў каментарыі берасцейцаў наконт адкрыцця новага дзіцячага садка і месцаў у ім. Сітуацыя наступная:
"Месцаў няма для большасці дзяцей, якія жывуць побач з садком".
"Цікава, з якіх раёнаў будуць вазіць дзяцей у гэты новы садок?".
“Жыву каля гэтага сада. Унука ў гэты сад не ўзялі, а прапісаны ў мяне. Вазіць у горад трэба. Скажыце, гэты сад толькі для багатых?».
“На ўсіх садкоў не стае. Раён вялікі новых дамоў процьма, а садкоў ўсяго тры».
Некаторыя з удзельніц гутаркі растлумачылі, што ў гэты садок "трапляюць дзеці, народжаныя з верасня да пачатку лістапада", а месца дашкалятам даюць не згодна з рэгістрацыяй, а "згодна з нумарам у чарзе".
"Каб патрапіць каля дома, трэба нарадзіць у верасні".
“Калі нумар да 300, дык імавернасць ёсць. Калі больш, то хутчэй за ўсё шанцы малаверагодныя”.
“У майго старэйшага сына 19 кастрычніка дзень нараджэння 2015 года нараджэння, у свой час мы прайшлі ў паўднёвы толькі з нумарам 250. Магчыма праз столькі гадоў сітуацыя змянілася. Хаця, як паказвае практыка, як была вар’ятня з месцамі так і засталася”.
Некаторыя ўдзельніцы гутаркі дзяліліся сваім досведам і пісалі, што такая сітуацыя агулам у Берасці. Напрыклад, у адных "праз дарогу ёсць два садкі, але павінны вазіць дзяцей не зразумела куды".
“Мы таксама жылі на Махновіча, а вазілі на Янкі Купалы. Цяпер жывём на Кавалёва і таксама возім, хоць побач школа-сад, у якую мы не трапляем згодна з рэгістрацыяй”, — напісала адна з карыстальніц.
“Будуюць-будуюць тыя дзіцячыя сады, а трапіць як пашанцуе. Жывеш побач, а возіш за блізкі свет! Такое непісьменнае размеркаванне надакучыла! Колькі ўжо можна здзекавацца з бацькоў? У адміністрацыі адна карупцыя. Што такое 350 месцаў? Проста смешна. Куратнік”.