14 жнiўня 2024, Серада, 20:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі доступ да рэестра перавозчыкаў атрымаюць і пасажыры

У Беларусі доступ да рэестра перавозчыкаў атрымаюць і пасажыры

Стала вядома, што можна будзе даведацца.

З 1 лістапада кожны чалавек, які едзе на таксі або ў маршрутцы, зможа бачыць у рэжыме онлайн, хто выконвае яму такую паслугу і ці значыцца перавозчык, транспартны сродак і кіроўца у рэестры аўтамабільных перавозак пасажыраў у нерэгулярных злучэннях.

Пра гэта расказаў начальнік управы аўтамабільнага і гарадскога пасажырскага транспарту Мінтранса Андрэй Гладкі.

Спачатку такую магчымасць прадугледзяць на сайце (дакладны адрас прадстаўнік міністэрства не агучыў), а далей плануецца распрацаваць мабільную праграму. Інфармацыю можна будзе атрымаць праз рэгістрацыйны знак транспартнага сродку. Калі высветліцца, што ажыццяўляецца нелегальная перавозка, пасажыр мае права паведаміць аб гэтым факце ў кантрольныя органы, адзначыў начальнік управы.

Нагадаем, рэестр аўтамабільных перавозак пачаў працаваць у Беларусі 1 жніўня. На 12-ы дзень там значыцца 10 дыспетчараў таксі і блізу 50 перавозчыкаў; таксама аформленыя заявы аб уключэнні кіроўцаў і транспартных сродкаў у сістэму, падзяліўся Андрэй Гладкі.

Каб трапіць у рэестр, суб'екту гаспадарання (а гэта юрыдычная асоба або індывідуальны прадпрымальнік) неабходна зайсці на сайт "Е-Паслуга", у электронным выглядзе аформіць заяўку і сабраць неабходныя звесткі. Відэапамяткі па гэтай тэме размешчаны на сайце Транспартнай інспекцыі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках