14 жнiўня 2024, Серада, 20:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жаўнераў расейскай тэрміновай службы з Мурманска перакідваюць у Курскую вобласць

43
Жаўнераў расейскай тэрміновай службы з Мурманска перакідваюць у Курскую вобласць

Бацькі ў паніцы звярнуліся да Пуціна.

Навабранцаў з Мурманскай вобласці рыхтуюць да перакідкі пад Курск, куды ўварваліся Узброеныя сілы Украіны (УСУ), распавялі “Агенцтву” бацькі салдат.

“Цяпер у вайсковай часці ідзе падрыхтоўка тэрміновай службы да паездкі ў выправу ў Курскую вобласць. Створаны курскія батальёны. Гэтую інфармацыю нам пацвердзіла камандаванне на прысязе 3 жніўня. У Курскай вобласці ідуць баявыя дзеянні і ёсць пагроза жыццю нашых сыноў. Камандаванне не прытрымліваецца заявы Уладзіміра Пуціна ад 13 чэрвеня 2023 года - не накіроўваць салдат, якія праходзяць тэрміновую службу ў зону правядзення баявых дзеянняў”, - гаворыцца ў заяве бацькоў.

Размова ідзе аб навабранцах 80-й мотастралковай дывізіі ў Мурманскай вобласці. Маці жаўнераў удакладнілі “Агенцтву”, што аб'ядналіся ў адзін чат, каб прадухіліць іх адпраўку ў зону баявых дзеянняў.

"Асцярожна, навіны" ўдакладняюць, што сваякі навабранцаў напісалі заяву ў вайсковую пракуратуру і стварылі петыцыю на імя Пуціна з просьбай не адпраўляць іх блізкіх у Курскую вобласць.

Напісаць каментар 43

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках