Выбухі на расейскай авіябазе «Саваслейка»: спадарожнікі NASA зафіксавалі магутны пажар
1- 14.08.2024, 12:08
- 12,776
Кадры з космасу.
У Ніжагародскай вобласці (РФ) на авіябазе “Саваслейка” ўночы раздаваліся выбухі. Спадарожнікі зафіксавалі на тэрыторыі аэрадрома ўзгаранне.
Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на маніторынгавыя групы.
Як стала вядома раней, уночы ў РФ заявілі аб паветраных атаках з прымяненнем беспілотнікаў і аб рабоце СПА ў Ніжагародскім рэгіёне.
Вядома, што спадарожнікі NASA зафіксавалі пажар на тэрыторыі расейскай авіябазы "Саваслейка" а 3:30 раніцы. Паводле папярэдняй інфармацыі, гараць склады гаруча-змазачных матэрыялаў.
Паводле сведчанняў відавочцаў, па базе было зроблена блізу 10 "прылётаў". З папярэдняй інфармацыі, на гэтай авіябазе могуць базавацца носьбіты ракет “Кінжал” самалёты МіГ-31К.