21 снежня 2024, Субота, 16:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пры якіх умовах аўто з Беларусі пусцяць у Латвію?

6
Пры якіх умовах аўто з Беларусі пусцяць у Латвію?

Растлумачылі прадстаўнікі Службы фінансавай выведкі Латвіі.

З 16 ліпеня Латвія забараніла ўезд легкавых аўтамабіляў з беларускімі нумарамі на сваю тэрыторыю. Гэта закранула пункты пропуску Латвія — Беларусь і Латвія — Расея. Аднак пры пэўных умовах заехаць усё ж можна.

Інфармацыю апублікавалі прадстаўнікі Службы фінансавай выведкі Латвіі. На сайце сказана, што ўезд дазволены наступным асобам:

- грамадзяніну ЕЗ або ягонаму найбліжэйшаму сваяку, які з'яўляецца рэзідэнтам Беларусі;

- грамадзяніну Беларусі з дзейнай візай або дазволам на жыхарства, які дазваляе ўехаць на тэрыторыю ЕЗ.

У абодвух выпадках неабходна, каб аўтамабіль прызначаўся толькі для асабістага карыстання, а не для продажу. Акрамя таго, увозіць яго павінен непасрэдны ўладальнік транспартнага сродку.

Каб атрымаць дазвол, трэба запоўніць адпаведную форму. Пры гэтым у Службе фінансавай выведкі зазначаюць, што, хоць яны і могуць дазволіць уезд, апошняе слова застаецца за органамі памежнага кантролю.

Грамадзянін Беларусі павінен прыкласці да формы наступныя дакументы:

- запоўненая і падпісаная заява аб жаданні ўвезці ў Латвію аўтамабіль, у якім, апроч іншага, будзе пазначана, што аўто прызначанае толькі для асабістага карыстання, а яго ўвоз будзе - ажыццяўляцца ўладальнікам, які з'яўляецца грамадзянінам Беларусі;

- пашпарт чалавека - уладальніка МС;

- копію рэгістрацыйнага пасведчання МС;

- Арыгінал візы або дазволу на жыхарства.

Грамадзянін ЕЗ павінен прыкласці да формы:

- запоўненая і падпісаная заява аб жаданні ўвезці ў Латвію аўтамабіль, у якім, апроч іншага, будзе пазначана, што самаход прызначаны толькі для асабістага карыстання, а яго ўвоз будзе ажыццяўляцца ўладальнікам, які з'яўляецца грамадзянінам ЕЗ;

- пашпарт чалавека - уладальніка МС;

- копію рэгістрацыйнага пасведчання МС;

- дакумент, які пацвярджае, што грамадзянін ЕЗ з'яўляецца яшчэ і рэзідэнтам Беларусі.

Найбліжэйшы сваяк грамадзяніна ЕЗ павінен прыкласці да формы:

- запоўненая і падпісаная заява аб жаданні ўвезці ў Латвію аўтамабіль, у якім, апроч іншага, будзе пазначана, што аўто прызначанае толькі для асабістага карыстання, а яго ўвоз будзе ажыццяўляцца ўладальнікам, які з'яўляецца найбліжэйшым сваяком грамадзяніна ЕЗ і рэзідэнтам Беларусі;

- пашпарт чалавека - уладальніка МС;

- копію рэгістрацыйнага пасведчання МС;

- дакумент, які пацвярджае, што найбліжэйшы сваяк рэзідэнта ЕЗ з'яўляецца рэзідэнтам Беларусі;

- дакумент, які пацвярджае, што чалавек з'яўляецца найбліжэйшым сваяком грамадзяніна ЕЗ.

Пастанова Служба фінансавай выведкі прыме на працягу месяца з моманту атрымання формы. Гэты тэрмін можа быць павялічаны да чатырох месяцаў (пра гэта чалавека, які падаў заяву, папярэдзяць). Акрамя таго, калі нехта хоча завезці аўтамабіль у Літву ці Польшчу, то яму рэкамендуюць звярнуцца да адпаведных органаў гэтых краін.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках