14 жнiўня 2024, Серада, 20:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Таксоўка ў Менску развярнулася пасля таго, як смеццявоз прыціснуў яе да бардзюра

6
Таксоўка ў Менску развярнулася пасля таго, як смеццявоз прыціснуў яе да бардзюра

Выпадак патрапіў на відэа.

Сёння раніцай чытач "Онлайнера" стаў відавочцам аварыі на праспекце Жукава. Удзельнікамі здарэння сталі аўтамабіль таксі, смеццявоз і, магчыма, трактар.

Калі меркаваць з відэа, то грузавік пачаў прыціскаць таксі да бардзюра. Легкавік на той момант амаль цалкам апярэдзіў смеццявоз, таму дотык прыпаў на заднюю частку кузава. У выніку таксоўка развярнулася супраць плыні.

Мяркуючы з тако, як трасянула трактар, такоўка пры развароце закранула і яго.

“Аварыя адбылася а 9 гадзіне раніцы, - удакладніў аўтар відэа. - Мне пашанцавала, што паспеў праехаць, паколькі аўтамабіль таксі пасля сутыкнення пракаціўся праз усю праезную частку і стукнуўся проста за мной аб бардзюрны камень. Быццам бы астатнія ўдзельнікі руху паспелі загамаваць, адлегласці ставала”.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках