Сырскі: Суджа поўнасцю зачышчаная ад расейцаў
2- 14.08.2024, 14:23
- 6,996
Гетман УСУ распавёў Зяленскаму аб прасоўванні ўкраінскіх сіл у Курскай вобласці.
Сілы абароны Украіны закончылі пошук і знішчэнне супраціўніка ў Суджы Курскай вобласці. Украінскія вайскоўцы з пачатку дня рушылі наперад у прымежных раёнах РФ.
Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на заяву гетмана УСУ Аляксандра Сырскага.
«Групоўкі Сіл абароны працягваюць вядзенне наступальнай аперацыі на тэрыторыі Курскай вобласці. З пачатку дня войскі прасунуліся на асобных кірунках ад аднаго да двух кіламетраў», - адзначыў гетман.
Сырскі таксама падкрэсліў, што быў закончаны пошук і знішчэнне супраціўніка ў населеным пункце Суджа.
Акрамя таго, як паведаміў гетман УСУ, украінскія вайскоўцы ўзялі ў палон яшчэ больш за 100 палонных расейскіх вайскоўцаў.
«Я ўдзячны ўсім, хто мае дачыненне. Гэта паскорыць вяртанне дадому нашых хлопцаў», - заявіў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі падчас размовы з Сырскім.