14 жнiўня 2024, Серада, 20:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Politico: Наступ Украіны выклікае хаос і паніку ў Расеі

5
Politico: Наступ Украіны выклікае хаос і паніку ў Расеі

УСУ абрынулі шквал ракет і беспілотнікаў на ворага.

Уплывовае амерыканскае выданне Politico паведамляе, што наступ Украіны выклікае хаос і паніку ў Расеі, у сувязі з чым расейскі рэжым быў вымушаны ўвесці рэжым надзвычайнай сітуацыі ў Курскай вобласці.

Колькасць эвакуаваных расейцаў перавысіла 200 000 чалавек. Журналісты падкрэсліваюць, што падраздзяленні ўкраінскага войска працягнулі ўварванне на тэрыторыю Расеі, абрынуўшы шквал ракет і беспілотнікаў на Курскую вобласць і выклікаўшы ў іх сапраўдную паніку, а таксама ўвядзенне рэжыму НС ва ўсёй Белгародскай вобласці, якая мяжуе з Курскай вобласцю.

Расейскія СМІ паведамляюць, што сёння раніцай глыбокі тыл у Расеі атакавалі дзясяткі ўкраінскіх дронаў. Нанесеныя ўдары па вайсковых аэрадромах і месцах базавання бамбавікоў.

«Украіна, відаць, нацэлілася на расейскія авіябазы. У Ніжагародскай вобласці знаходзіцца авіябаза Саваслейка, дзе маскоўскія сілы размяшчаюць самалёты, абсталяваныя гіпергукавымі ракетамі «Кінжал». З паведамленняў мясцовых і ўкраінскіх СМІ, па авіябазе нанеслі ўдар некалькі беспілотнікаў.

Незалежны навінавы сайт Astra паведаміў, што быў нанесены ўдар па Барысаглебскім авіяцыйным цэнтры ў Варонежскай вобласці, адзначыўшы, што ваенныя блогеры, якія выступаюць за вайну, заявілі, што за ноч былі нанесеныя ўдары як мінімум па трох расейскіх авіябазах. На мінулым тыдні Украіна заявіла, што нанесла ўдар па расейскай авіябазе Ліпецк», - адзначае выданне.

Масква таксама заявіла, што яе войскі спынілі прасоўванне Украіны ў Курскай вобласці і адціскаюць яе назад, аднак расейскія вайсковыя блогеры і Кіеў паведамляюць супярэчлівыя звесткі.

Украіна сцвярджае, што зараз кантралюе не менш як 74 населеныя пункты толькі ў Курскай вобласці. Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ў вячэрнім звароце заявіў, што «сотні расейскіх вайскоўцаў ужо здаліся» украінскаму войску, папоўніўшы «абменны фонд» ваеннапалонных.

Крэмль вывеў частку войскаў з Поўдня Украіны і вярнуў іх на сваю тэрыторыю, каб паспрабаваць супрацьстаяць эскалацыі ўварвання, сказаў Politico прадстаўнік УСУ Дзмітрый Ліхавы.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках