15 жнiўня 2024, Чацвер, 0:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіраўнік расейскага ПВК заклікаў да зрынання Пуціна

40
Кіраўнік расейскага ПВК заклікаў да зрынання Пуціна

Новы Прыгожын?

У расейскай публічнай прасторы нечакана ўсплыў заснавальнік так званага «воінскага саюза» «Паладзін» Георгій Закрэўскі, планы якога выявіліся не менш амбіцыйнымі, чым у верхавода ПВК «Вагнера» Яўгена Прыгожына падчас яго «паходу на Маскву».

У сацсетках распаўсюджваецца яго зварот да вайскоўцаў РФ, у якім новы мяцежнік заклікае іх да зрынання ўлады.

«Наша краіна не тое што на мяжы бяды ці ўжо каля яе, наша краіна ўжо ў бядзе. У вялікай бядзе. Беспілотнікі лётаюць па ўсёй цэнтральнай частцы Расеі, аж да Масквы і Пецярбурга. Яны атакавалі нават Крэмль. Наш чарнаморскі флот выбіваецца. Выбіваецца, як быццам мы не вялікая дзяржава з вялікім флотам, а краіна трэцяга гатунку… Наша авіяцыя практычна не працуе таму, што яна таксама выбіваецца. Мы стаім на тых жа самых пазіцыях, на якія выйшлі больш за два гады таму, а часткова на тых, на якія мы адступілі. Насельніцтва вымірае, галее, співаецца - усім пляваць. Толькі і паспяваюць завозіць мігрантаў. І ўсё гэта зрабіў так званы «прэзідэнт». «Вялікі» Пуцін», — заявіў Закрэўскі.

З яго слоў, усё гэта зайшло занадта далёка і з крамлёўскім рэжымам час нешта рабіць.

Напісаць каментар 40

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках