23 студзеня 2025, Чацвер, 0:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зяленскі: У Курскай вобласці РФ могуць з'явіцца ўкраінскія вайсковыя камендатуры

14
Зяленскі: У Курскай вобласці РФ могуць з'явіцца ўкраінскія вайсковыя камендатуры

Ствараецца «буферная зона».

На нарадзе, якую правёў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі, абмеркавалі пытанне аб стварэнні вайсковых камендатур у Курскай вобласці. Паводле паведамлення ў Telegram Зяленскага, нарада была прысвечаная сітуацыі ў Курскай вобласці.

«Абмеркавалі ключавыя пытанні. Бяспека, гуманітарная дапамога, стварэнне пры неабходнасці вайсковых камендатур», - напісаў Зяленскі.

Ён падкрэсліў, што Украіна абараняе сябе і жыцці сваіх людзей у прыгранічных грамадах і ажыццяўляе актыўныя дзеянні на расейскай тэрыторыі.

«Нашы сілы строга прытрымліваюцца патрабаванняў міжнародных канвенцый і міжнароднага гуманітарнага права», - падкрэсліў прэзідэнт.

У сваю чаргу, упаўнаважаны Вярхоўнай Рады ў правах чалавека Дзмітрый Лубінец таксама паведаміў аб праведзенай нарадзе пад старшынствам Зяленскага па стабілізацыйных мерапрыемствах у Курскай вобласці.

«У рэалізацыі свайго права на самаабарону, у адпаведнасці з артыкулам 51 Статута ААН, Украіна мае права не толькі абараняцца, але і мусіць прытрымлівацца ўсіх міжнародных канвенцый і патрабаванняў міжнароднага гуманітарнага права. Таму нашы вайскоўцы ў мэтах самаабароны сфармавалі «буферную (санітарную) зону» на тэрыторыі Курскай вобласці. Супольна з усімі ўдзельнікамі нарады абмяркоўвалі гарантыі бяспекі на гэтай тэрыторыі...На нарадзе абмеркавалі пытанні доступу прадстаўнікоў МКЧК, ААН і іншых бесстаронніх міжнародных арганізацый у ажыццяўленні гуманітарных мерапрыемстваў», - інфармуе ён.

Як адзначыў Лубінец, у «буфернай зоне» павінна гарантавацца забеспячэнне харчавання, медыкаментаў і іншых неабходных цывільнаму насельніцтву прадметаў.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках