Украінская выведка зрабіла заяву аб Беларусі
19- 14.08.2024, 17:42
- 67,744
І звярнулася да ўкраінскіх грамадзян.
Служба замежнай выведкі Украіны заклікае суайчыннікаў не наведваць Беларусь, якая падтрымлівае расейскую агрэсію.
Са слоў украінскіх выведнікаў, пры паездках у Беларусь украінцаў могуць чакаць наступныя небяспекі:
- фільтрацыйныя захады: украінцаў дапытваюць аб мэце прыезду, збіраюць персанальныя звесткі, высвятляюць палітычныя погляды і г.д.;
- аналіз персанальных тэлефонаў: іх падлучаюць да спецыялізаванага «крыміналістычнага софту», каб сабраць усю інфармацыю з Telegram, Signal, WhatsApp і іншых мэсэнджараў. Ва ўкраінскай выведцы адзначаюць, што праграма дазваляе аднавіць і скапіяваць нават выдаленыя дыялогі. Атрыманая інфармацыя пагражае ўладальніку тэлефона затрыманнем і крымінальнай справай, бо невядома, як яе выкарыстоўвае беларускі бок;
— пры наяўнасці інфармацыі ці перадачы звестак, якія ўлады Беларусі ўважаюць за адчувальныя, — ці дэпартуюць з краіны, ці абвінавачваюць у экстрэмізме, за што пагражае крымінальная адказнасць:
- За грамадзянамі Украіны ў Беларусі, як і на тэрыторыі Расеі, пільна сочаць спецыяльныя службы і міліцыя.
Украінская выведка папярэджвае суграмадзян, што ў Беларусі іх правы могуць парушаныя ў кожны момант.