Самая маштабная атака: Украіна ўдарыла па чатырох расейскіх аэрадромах
6- 14.08.2024, 17:46
- 22,864
10 выбухаў толькі на аэрадроме «Саваслейка».
Дальнабойныя дроны СБУ і Сіл абароны - Паветраных сіл, ССА, Цэнтра беспілотных сістэм ВСУ, ГУР МА і іншых родаў войск - ажыццявілі найбуйнейшую атаку на расейскія вайсковыя аэрадромы за ўсю вайну.
Пра гэта паведамілі суразмоўцы «Украінскай праўды» ў СБУ
«Вясёлая» ночка сёння была на аэрадромах Варонеж, Курск, Саваслейка і Барысаглебск», - распавяла крыніца выдання.
Суразмоўцы УП пацвярджаюць, што гэта была спецыяльна спланаваная аперацыя, каб вораг не мог выкарыстоўваць гэтыя аэрадромы для ўдараў КАБамі па лініі фронту і ўкраінскім гарадах.
Расейскія ваенкары ў сацсетках пісалі, што ўдар быў дзейсным, бо расейская СПА не змагла абараніць гэтыя аб'екты.
Мясцовыя паблікі паведамлялі аб 10 выбухах толькі на «Саваслейцы», адкуль рэгулярна ўзлятаюць МіГі, якія тэрарызуюць усю Украіну паветранымі трывогамі.
«Чакаем спадарожнікавыя фота са знішчанымі расейскімі знішчальнікамі і складамі. СБУ працягвае метадычна аслабляць авіяцыйны складнік расейскай вайсковай машыны. Менавіта самалёты пакуль даюць ворагу перавагу ў паветры, але мы будзем і далей падразаць крылы гэтым «птушкам», – падсумаваў суразмоўца выдання.
СБУ та Сили оборони уночі відпрацювали по чотирьох російських летовищах. Політ дронів фіксували місцеві мешканці. Відео з російського телеграм-каналу Astra pic.twitter.com/F1rQ0usRk3
— Українська правда ✌️ (@ukrpravda_news) August 14, 2024