Лось забіў байкера ў Гарадоцкім раёне
23- 14.08.2024, 18:03
- 12,426
Жывёліна выбегла на праезную частку.
Малады матацыкліст загінуў у выніку сутыкнення з ласём на адной з трас у Гарадоцкім раёне.
Уначы, 13 жніўня, на 38-м кіламетры аўтадарогі М-8 адбылося смяротнае ДТЗ з удзелам дзікай жывёліны.
Паводле папярэдняй інфармацыі ДАІ, 33-гадовы байкер, які ехаў на матацыкле «Honda», учыніў наезд на лася, які раптоўна выбег на праезную частку дарогі.
У выніку дарожна-транспартнага здарэння кіроўца матацыкла атрымаў цяжкія траўмы і памёр на месцы аварыі, дзікая жывёліна таксама загінула.
Па факце ДТЗ праводзіцца праверка.