Гарыс апярэджвае Трампа ў шасці з сямі ключавых штатаў
32- 14.08.2024, 18:21
- 6,656
Апытанка.
Кандыдатка ў прэзідэнты ЗША Камала Гарыс апярэджвае свайго апанента Дональда Трампа ў шасці з сямі ключавых штатаў. Пра гэта сведчаць звесткі апытання, праведзенага Cook Political Report Swing State Project.
Апытанне паказала, што Гарыс мае перавагу над Трампам у 1% у такіх штатах, як Арызона, Джорджыя, Мічыган, Паўночная Караліна, Пенсільванія і Вісконсін.
У гэтых штатах яна мае 48% падтрымкі, Трамп - 47%. Яшчэ 5% рэспандэнтаў заявілі, што не вызначыліся ці не будуць удзельнічаць у галасаванні.
Невада застаецца адзіным штатам, дзе Трамп дагэтуль мае невялікую перавагу.
Гарыс апярэджвае Трампа на 2% у Арызоне, дзе ў траўні той меў перавагу 1% над дзейным прэзідэнтам Джо Байдэнам. Яна таксама змагла абагнаць Трампа ў Паўночнай Караліне, пераадолеўшы яго травеньскую перавагу ў 7%, і цяпер апярэджвае яго на 1% у Пенсільваніі, дзе раней Трамп меў 3% перавагу над Байдэнам.
У Джорджыі абодва кандыдаты маюць роўны ўзровень падтрымкі - па 48%. Паводле звестак апытання, у траўні Трамп апярэджваў Байдэна на 3%.