14 жнiўня 2024, Серада, 22:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Літва павялічвае выдаткі на абарону да 3,2% ВУП

6
Літва павялічвае выдаткі на абарону да 3,2% ВУП

У гэтым паказчыку Вільня выйшла на чацвёртае месца ў NATO.

Улады Літвы сёлета інвестуюць яшчэ 130 млн еўраў у абарону, гэтыя грошы будуць сярод іншага выдзеленыя на распрацоўку беспілотнікаў. Тым самым выдаткі на абаронныя патрэбы балтыйскай дзяржавы ў 2024 годзе павялічацца да 3,2% ВУП, паведаміў у сераду, 14 жніўня, міністр абароны Лаўрынас Кашчунас.

З яго слоў, пасля гэтай пастановы Літва выйдзе на чацвёртае месца сярод краін NATO ў гэтым паказчыку. Літоўскае міністэрства абароны плануе накіраваць дадатковыя сродкі на закуп дронаў і сістэм абароны ад дронаў, забеспячэнне ваеннаслужачых прыборамі начнога бачання і лазернымі прыцэламі, а таксама закуп пераносных ЗРК Piorun і іншыя праекты ў сферы абароны, растлумачыў міністр.

Кашчунас таксама ўказаў, што з пачатку працы цяперашняга ўрада Літвы выдаткі на абарону павялічыліся з 1,1 млрд да 2,42 млрд еўраў, што «дазволіла дасягнуць істотнага прарыву ў працэсе мадэрнізацыі войска».

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках