У менскай краме з'явілася незвычайная прымерачная
8- 14.08.2024, 19:18
- 6,468
Рэчы ў ёй можна апранаць толькі віртуальна.
У Менску з'явілася, бадай, самая незвычайная прымерачная — як па сваім фармаце, так і па месцазнаходжанні: яна віртуальная і знаходзіцца ў краме мерча МАЗ.
Прэс-служба завода паказала, як усё працуе. Пакупнікам не трэба па класіцы набіраць стос рэчаў і зачыняцца шторкай - дастаткова толькі стаць перад спецыяльным экранам з камерай. На ім убачыце сябе разам з віртуальнай праекцыяй адзення на цела - як у гульні Sims. Каб убачыць, як сядзіць іншая футболка ці кепка, трэба проста махнуць галавой налева.
Мяркуючы па відэа, можна нават свабодна круціцца ва ўсе бакі, і адзенне не будзе «саскокваць». Сцвярджаецца, што віртуальная прымерачная - уласная распрацоўка ўправы інфармацыйных тэхналогій МАЗ.
Прыладай можна карыстацца па буднях з 7:00 да 17:30.