Вікторыя Азаранка знялася з турніру ў Цынцынаці
3- 14.08.2024, 19:41
- 2,344
У асноўнай сетцы выступіць зараз толькі адна беларуска - Арына Сабаленка.
Вікторыя Азаранка знялася з турніру ў Цынцынаці (ЗША). Пра гэта стала вядома ў сераду напярэдадні яе паядынку з італійкай Лючыяй Бранцэці.
Гэтую інфармацыю прыводзіць прэс-служба WTA. Чаму менавіта Азаранка надумала ўстрымацца ад выступу ў Цынцынаці, не паведамляецца.
У асноўнай сетцы жаночага адзіночнага разраду выступіць зараз толькі адна беларуска - Арына Сабаленка.
Першапачаткова спаборніцай беларускай тэнісісткі ў першым раундзе павінна была стаць амерыканка Аманда Анісімава, але яна знялася з турніру.
Праблемы ў Азаранкі ўзніклі на нядаўнім турніры ў Таронта, калі яна не дагуляла паядынак 1/8 фіналу з амерыканкай Пэйтан Стэрнс — адмовілася ад барацьбы пры ліку 4:6, 2:4.
Прызавы фонд спаборніцтваў перавышае $6,2 мільёна.