14 жнiўня 2024, Серада, 22:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Стала вядома, дзе абіраюць адпачываць беларусы

1
Стала вядома, дзе абіраюць адпачываць беларусы

Як ні дзіўна, гэта не толькі марскія краіны.

МТС назваў топ папулярных дзяржаваў для адпачынку ў беларусаў гэтым летам. Расея, Польшча, Літва, Турцыя і Грузія – самыя запатрабаваныя кірункі ў 2024-м.

Мабільны аператар даў некалькі карысных парадаў, каб мець камфортную сувязь у падарожжах.

Перад паездкай неабходна загадзя ацаніць аб'ём трафіку, які вам спатрэбіцца, выбраць роўмінгавыя паслугі, даступныя ў краіне вашага знаходжання.

Таксама важна адключыць аўтаматычнае абнаўленне праграмаў і загрузак у настройках мабільнага тэлефона.

Падчас знаходжання ў памежнай зоне неабходна прымусова зарэгістраваць у настройках тэлефон у сетцы, а пасля перасячэння мяжы выбраць канкрэтнага замежнага аператара або ўключыць аўтаматычны пошук сеткі.

Увесь час сачыце за выдаткам трафіку праз праграму, каб не перавышаць ліміт.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках