15 жнiўня 2024, Чацвер, 1:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мбапэ дэбютуе за «Рэал» у матчы за Суперкубак УЕФА

3
Мбапэ дэбютуе за «Рэал» у матчы за Суперкубак УЕФА
КІЛІЯН МБАПЭ

Гульня пройдзе сёння ў Варшаве.

Мадрыдскі «Рэал» абвясціў стартавы склад на будучы матч за Суперкубак УЕФА супраць італьянскай «Аталанты». З першых хвілінаў на пасля выйдзе форвард каманды Францыі Кіліян Мбапэ, для якога гэта будзе дэбютны матч за гішпанскі клуб.

Цалкам стартавы склад «Рэала» выглядае наступным чынам: Цібо Куртуа, Даніэль Карвахаль, Эдэр Мілітаа, Антоніа Рудыгер, Ферлан Мендзі, Федэрыка Вальвердэ, Арэльен Тчуамені, Джуд Белінгем, Радрыга, Кіліян Мбапе, Вінісіус Жуніёр.

Гульня ў Варшаве пачнецца а 22-й паводле Менска.

Французскі нападнік перайшоў у мадрыдскую каманду на правах свабоднага агента пасля заканчэння кантракта з «Пары Сэн-Жэрмэн». Пагадненне з «Рэалам» ён падпісаў 16 ліпеня. Прэзентацыю форварда на «Санцьяга Бернабеу» наведалі больш за 80 тыс. чалавек.

За ПСЖ ён выступаў з 2017 года, з парыжскай камандай форвард стаў шасціразовым чэмпіёнам Францыі.

25-гадовы Мбапэ ў мінулым сезоне забіў 44 галы ў 48 матчах. У камандзе Францыі ён з 2017 года правёў 84 гульні і забіў 48 мячоў, заваяваў золата ЧС-2018, срэбра ЧС-2022, бронзу Еўра-2024.

«Рэал» у мінулым сезоне перамог у Лізе чэмпіёнаў, чэмпіянаце і Суперкубку Гішпаніі.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках