Памёр Сяргей Калякін
27- 15.08.2024, 9:46
- 11,636
Экс-кіраўніку партыі «Справядлівы свет» было 72 гады.
Пасля цяжкай працяглай хваробы раніцай 15 жніўня ва ўзросце 72 гадоў памёр вядомы дзеяч беларускага левага руху Сяргей Калякін, піша "Позірк".
З 1994 года Калякін узначальваў Беларускую партыю левых "Справядлівы свет" (да 2009 года называлася Партыяй камуністаў Беларускай).
Нарадзіўся 16 чэрвеня 1952 года ў Менску, скончыў Мінскі радыётэхнічны інстытут (цяпер Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі) паводле спецыяльнасці радыёінжынер, чалец КПСС з 1977 года. Дэпутат Вярхоўнага Савету Беларусі 13-га склікання (1995-1996).
Партыя "Справядлівы свет" была ліквідаваная Вярхоўным судом 29 верасня 2023 года. У снежні таго ж года Калякін увайшоў у аргкамітэт для стварэння марксісцкай партыі.
Калякін - пляменнік спікера Вярхоўнага Савета 12-га склікання Мікалая Дземянцея.