Літва забараняе ўезд аўто на беларускіх нумарах
20- 15.08.2024, 12:10
- 8,630
Ужо заўтра.
Як паведамляе Дзяржаўны памежны камітэт Беларусі, зараз забарона распаўсюджваецца на легкавыя аўтамабілі незалежна ад грамадзянства ўладальніка ці кіроўцы.
Абмежаванні на ўезд у Літву легкавых транспартных сродкаў, зарэгістраваных на тэрыторыі Беларусі, былі ўведзеныя 18 ліпеня.
Але раней яны не распаўсюджваліся на аўто, не прызначаныя для продажу, а таксама належаць грамадзянам Беларусі, якія маюць дзейную візу або часовы/пастаянны дазвол на жыхарства ў краінах ЕЗ, паведамляюць у ДПК.
Звязаныя абмежаванні з рэалізацыяй Літвой адпаведнай пастановы Еўразвязу.