22 студзеня 2025, Серада, 16:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Лукашэнка спалохаўся»

47
«Лукашэнка спалохаўся»
АЛЯКСАНДР КАВАЛЕНКА

УСУ лёгка могуць паўтарыць Курскую аперацыю ў Беларусі.

Днямі беларускае міністэрства абароны абнародавала відэа перамяшчэння сваіх танкаў. Тэхніка нібыта рухалася ў бок украінскай мяжы. Гэтаму папярэднічаў загад Лукашэнкі ўзмацніцца ў Гомельскім і Мазырскім кірунку. Фармальная нагода - беларуская СПА нібыта збіла дроны, якія заляцелі з тэрыторыі Украіны. Маўляў, таму і даручыў сваім вайскоўцам прыняць меры, паведамляе «Пяты канал».

Украінскія памежнікі заявілі, што заява самаабвешчанага дыктатара - пыл у вочы. Ніякага перамяшчэння тэхнікі на ўкраінска-беларускай мяжы пакуль не бачылі.

«Гэта фантазіі непасрэдна Лукашэнкі наконт дронаў, што яны там бесперашкодна лятаюць. Насамрэч там не здзяйсняліся ніякія дзеянні іх Паветраных сіл. Яны нават не імітавалі перахоп», - запэўніў ваенна-палітычны аглядальнік групы «Інфармацыйны супраціў» Аляксандр Каваленка.

Ваенна-палітычны аглядальнік мяркуе, што пасля спантаннай і ўдалай аперацыі ўкраінскага войска ў Курскай вобласці Расеі, дыктатар спалохаўся. Каб аналагічны сцэнарый не стаў рэальнасцю і на ягонай тэрыторыі.

«Сапраўды, ён глядзіць на Курскую вобласць і разумее, што тут 40 кіламетраў у глыбіню. А што ў яго? Ізноў жа, войска Беларусі сваім складам ідэнтычная колькасна групе войскаў у Курску. Адзінае, што розніца штатная камплектацыя тэхнікай лепшая. Але такія ж праблемы з прыкрыццём мяжы. Гэта значыць прарыў - дастаткова лёгка можа адбыцца», - растлумачыў Каваленка.

Напісаць каментар 47

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках