УСУ паказалі бліндаж, у якім хаваліся 102 палонныя расейцы
10- 15.08.2024, 14:46
- 23,786
У падземным бункеры можна заблукаць.
Украінскія вайскоўцы паказалі бліндаж, у якім падчас узяцця ў палон знаходзіліся 102 расейскія вайскоўцы.
Ролік з'явіўся ў сетцы. Яго аўтарам стаў адзін з байцоў, якія праводзілі аперацыю ўзяцця ў палон рэкорднай за час поўнамаштабнай вайны колькасці акупантаў.
На кадрах відаць, што расейцы (са звестак крыніцы УНІАН, гэта былі расейскія вайскоўцы тэрміновай службы і байцы чачэнскага «Ахмата») знаходзіліся ў вялікім бліндажы, унутры якога былі асобныя блокі і нават прыбіральня.
Са звестак некаторых каналаў, у бліндажы таксама была лазня.
На дзвярах бачныя Z-знакі. Акрамя таго, бліндаж абсталяваны генератарамі і добраўпарадкаванымі пазіцыямі для вядзення абароны.
"Тут рэальна можна заблукаць", - каментуе голас за кадрам.