УСУ прарвалі абарону РФ і зайшлі на тэрыторыю Белгародскай вобласці
19- 15.08.2024, 15:17
- 46,016
З’явілася першае відэа.
Падраздзяленні войска Украіны ўвайшлі на тэрыторыю Белгародскай вобласці. Пра гэта паведамляюць расейскія СМІ і белгародскія тэлеграм-каналы, публікуючы фатаграфіі і відэапацвярджэнні.
Згодна з інфармацыяй, УСУ прарвалі абарону расейцаў у Краснаяружскім раёне, паведамляе dialog.ua.
Расейцы апублікавалі знятае з дронаў відэа, на якім байцы ўкраінскага войска спакойна ходзяць і не ўдзельнічаюць у боесутыкненнях у раёне МАПП «Калацілаўка». Гэта значыць, што пункт ужо знаходзіцца пад поўным кантролем УСУ.
Як паведамляюць крыніцы белгародскага тэлеграм-канала «Попел», украінскія вайскоўцы ўвайшлі і ў сяло Калацілаўка, куды зараз сцягваюць новыя падраздзяленні і тэхніку.