Фанаты «Гомеля» і менскага «Дынама» ўчынілі бойку
3- 15.08.2024, 18:17
- 7,148
Чым усё скончылася.
Інцыдэнт адбыўся ў Гомелі пасля матча паміж мясцовай камандай і менскім «Дынама». Чацвёра фанатаў «Гомеля» аднялі атрыбутыку ў гасцей з Менска і моцна збілі пацярпелых, паведамляе БелТА са спасылкай на пракуратуру Заводскага раёна Менска. Абвінавачаным інкрымінаванае ўчыненне злоснага хуліганства і прызначаны турэмныя тэрміны.
Напад адбыўся на стаянцы ля гандлёвага цэнтру. Нападнікі адмыслова ішлі за менскімі фанатамі, каб адабраць клубныя шалікі, футболкі і балаклавы і распачаць бойку. Пацярпелым былі нанесеныч шматлікія ўдары, адзін з іх атрымаў менш цяжкае цялеснае пашкоджанне. Паведамляецца, што збіццё фанатаў працягвалася нават пасля таго, як пацярпелыя ўпалі на зямлю. Сярод пацярпелых заўзятараў «Дынама-Мінск»
двое непаўналетніх.
Па выніках суда завадатары бойкі былі прызнаныя вінаватымі. Траім з іх прызначылі пакаранне ў выглядзе 2 гадоў і 6 месяцаў абмежавання, а аднаму - 3 гады пазбаўлення волі (фігурант справы раней ужо быў судзімы). У той жа час да ўсіх абвінавачаных была выкарыстаная амністыя: яны былі вызваленыя ад адбыцця пакарання тэрмінам на адзін год.