15 снежня 2025, панядзелак, 1:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Швэйцарыя ўнесла ў санкцыйны спіс 27 грамадзянаў Беларусі

3
Швэйцарыя ўнесла ў санкцыйны спіс 27 грамадзянаў Беларусі

Пад абмежаванні патрапілі суддзі, прапагандысты і кіраўнік ГУБАЗіК.

З 14 жніўня Швэйцарыя ўвяла санкцыі ў дачыненні да 27 грамадзянаў Беларусі, у асноўным – адказных за рэпрэсіі, а таксама прапагандыстаў і прадстаўнікоў бізнэсу, заўважыў «Позірк».

Сярод іншых у спіс уключаныя:

кіраўнік Галоўнай управы барацьбы з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй (ГУБАЗіК) МУС Андрэй Ананенка;

ягоныя намеснікі Андрэй Бядункевіч і Дзмітрый Ковач;

намеснік кіраўніка аддзела дзяржаўнага абвінавачання ўправы Генеральнай пракуратуры ў наглядзе за адпаведнасцю закону судовых пастановаў у крымінальных справах Міхаіл Кавалёў.

Таксама санкцыі ўведзеныя ў дачыненні да наступных людзей:

кіраўнік Ваўкавыскай ВК № 11 (Гарадзенская вобласць) Віктар Дуброўка;

кіраўнік гарадзенскай турмы № 1 Павел Казакоў;

ягоны намеснік Васіль Каляда;

кіраўнік гомельскай ВК № 4 Дзяніс Талсцянкоў;

кіраўнік менскага СІЗА № 1 Андрэй Цэдрык.

Пад санкцыі патрапілі 13 суддзяў:

Гомельскага абласнога суда Анатоль Сотнікаў і Аляксей Хлышчанкаў;

Магілёўскага абласнога суда Ігар Шведаў і Ігар Зямцоў;

Гарадзенскага абласнога суда Васіль Скок;

Менскага абласнога суда Вячаслаў Тулейка;

Менскага гарадскога суда Алена Ананіч;

суда Фрунзенскага раёна Менска Андрэй Млечка;

суда Ленінскага раёна Менска Таццяна Шоцік;

суда Рэчыцкага раёна Гомельскай вобласці Станіслаў Іванюценка;

суда Маладзечанскага раёна Менскай вобласці Вольга Дубовік;

суда Бабруйскага раёна і г. Бабруйска (Магілёўскай вобласці) Антон Дудаль;

суда Жлобінскага раёна Гомельскай вобласці Мікалай Сергяевіч.

Таксама патрапілі ў санкцыйны спіс Швэйцарыі:

гендырэктарка БелТА Ірына Акуловіч;

галоўны рэдактар выдавецкага дому «Беларусь сегодня» Дзмітрый Жук;

карэспандэнт АНТ Аляксей Краквін;

старшыня Маладзёвай рады (парламента) пры Нацыянальным сходзе Рэспублікі Беларусь Мікіта Рачылоўскі;

набліжаны да Аляксандра Лукашэнкі бізнэсовец Віктар Шаўцоў.

Імя апошняга фігуравала ў расследаванні «Беларускага расследавальнага цэнтра», звязанага з праектам «пашпарта новай Беларусі».

Абмежаванні ў дачыненні да падсанкцыйных асобаў, сярод іншага, уключаюць блакаванне актываў, забарону на выдачу крэдытаў і прыём буйных укладаў у Швэйцарыі, забароны на турыстычныя паездкі, авіяпералёты і іншыя захады.

Нагадаем, 5 жніўня новыя санкцыі супраць беларускіх сілавікоў і прапагандыстаў увялі ў Еўразвязе. Акрамя таго, у гадавіну сфальсіфікаваных беларускіх прэзідэнцкіх выбараў 2020 года Вялікая Брытанія ўвяла санкцыі супраць кіраўнікоў калоній і прадпрыемстваў ваенпраму Беларусі, ЗША пашырылі абмежаванні супраць афіцыйнага Менска – пад іх трапіў і самалёт, на якім лятае Лукашэнка. А ягоны сын Мікалай трапіў пад санкцыі Канады.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках