«Расейцы вывесілі белы сцяг і здаліся»
23- 16.08.2024, 10:58
- 42,626
Украінскія вайскоўцы паказалі прарыў абароны ў Курскай вобласці.
80 асобная дэсантна-штурмавая Галіцкая брыгада ДШВ УСУ паказала рэдкія кадры першых гадзін ваеннай аперацыі ў Курскай вобласці Расеі. Як зазначае прэс-служба брыгады ў Facebook, воіны прарвалі лінію абароны, знішчылі пагранічны пункт пропуску і ўзялі ў палон больш як 50 расейцаў.
«Падыйшоўшы да памежнага пункта пропуску «Суджа», штурмавыя групы 80-й брыгады заручыліся падтрымкай артылерыі і цяжкай бронетэхнікі. Сустрэўшыся са шквальным агнём украінскіх артылерыстаў і ўбачыўшы ўкраінскія танкі на тэрыторыі памежнага пункта, расейцы прынялі правільную пастанову - вывесіць белы сцяг і здацца ўкраінскім ваярам, накіраваўшыся разам са сваімі параненымі ў бок украінскай мяжы», - адзначылі ў брыгадзе.
Акрамя таго, дэсантнікі адзначылі, што раяць расейскім вайскоўцам выбіраць жыццё, а не бессэнсоўную смерць, і здавацца.