У Керчы пасля начных выбухаў успыхнуў магутны пажар
1- 16.08.2024, 11:12
- 6,810
З’явіліся спадарожнікавыя здымкі.
У Керчы на ўсходзе часова акупаванага Крыма ў ноч на 16 жніўня раздаваліся выбухі. Пасля гэтага ў горадзе быў зафіксаваны пажар.
Пра гэта паведамляе Telegram-канал «Крымскі вецер».
Мясцовыя жыхары ў сацсетках паведамлялі аб магутных выбухах у Керчы гэтай ноччу. На фоне адбытага расейскія акупанты перацялі рух па Крымскім мосце.
У сеціве таксама пісалі аб працы расейскай супрацьпаветранай абароны. Гаўляйтары таксама заяўлялі аб працы СПА ў Крыме.
Маніторынгавая група «Крымскага ветру» апублікавала спадарожнікавыя здымкі, на якіх зафіксаваны пажар у наваколлях Керчы. Як зазначаецца, пакуль невядома, дзе менавіта ўспыхнуў агонь.
Таксама «Крымскі вецер» не выключае, што ў Керчы мог быць пашкоджаны зенітны комплекс «Панцыр-С1», але пацвярджэння гэтаму няма.