21 снежня 2024, Субота, 20:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Нік і Майк»: Лукашэнку давялося працяглы час праляжаць у сваёй клініцы

38
«Нік і Майк»: Лукашэнку давялося працяглы час праляжаць у сваёй клініцы

Узрост і назапашаныя недамаганні ўсё часцей даюць аб сабе ведаць.

Учорашняе інтэрв'ю сіняпальцага паказальнае ў некалькіх сэнсах, піша Telegram-канал «Нік і Майк».

1. Беззмястоўнасць. Ён не сказаў нічога новага. Тое, што ён у ваенных дачыненнях будзе максімальна імітаваць дзейнасць і спрабаваць адкупляцца ад выканання «хаўрусніцкага абавязку», даўно ні для каго не сакрэт. Сіл і рэсурсаў хунты дастаткова толькі на тое, каб захопліваць бяззбройных закладнікаў. Зрэшты, і гэты рэсурс Крэмль хоча ў яго забраць сабе, пазбавіўшы сіняпальцага апошніх аргументаў у гандлі з Захадам.

2. Сам фармат стасункаў. Калі даводзіцца лезці ў тэлевізар, гэта азначае, што іншыя каналы камунікацыі як з Крамлём, так і расейскім грамадствам на гэты момант абмежаваныя. Што і не дзіўна, улічваючы нежаданне непасрэдна ўзяць удзел у вайне і жаданне ўзяць удзел у «выбарах» самога сябе ў 2025 годзе.

3. Здароўе. Каб некалькі гадзін больш-менш прыстойна выглядаць у кадры, напярэдадні сіняпальцаму давялося працяглы час праляжаць у сваёй клініцы. Узрост і назапашаныя болькі разам з нездаровым ладам жыцця ўсё часцей даюць аб сабе знаць. Нядаўна нават давялося набыць наварочаны рэанімабіль коштам, большым за 350 тысяч еўраў, каб суправаджаць у паездках па краіне.

Ва ўсіх сэнсах атрымалася вартае жалю і бесперспектыўнае відовішча.

Для чыноўнікаў і розных службістаў усё ўжо зразумела. Час шукаць выйсце. Паглынанне не абяцае нічога добрага ні рэшткам бізнэсу, ні наменклатуры, ні рознага кшталту пагоннікам. Каго пад нож, каго выдаіць, каго на вайну.

Напісаць каментар 38

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках