21 снежня 2024, Субота, 19:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Польшча хоча прыняць летнія Алімпійскія гульні

4
Польшча хоча прыняць летнія Алімпійскія гульні

Пра гэта заявіў прэм'ер краіны.

Прэм'ер-міністр Польшчы Дональд Туск заявіў 16 жніўня, што будзе змагацца за правядзенне ў краіне летняй Алімпіяды ў 2040 ці 2044 годзе. Пра гэта паведаміла Associated Press.

Наступныя Гульні ў 2028 годзе прыме Лос-Анджэлес (ЗША), праз чатыры гады Алімпіяда пройдзе ў Брысбене (Аўстралія).

Туск адзначыў, што, беручы да ўвагі папярэднія пастановы і заявы МАК, можна гаварыць пра Гульні 2040-га ці 2044 года ў Польшчы.

Польскі прэм'ер таксама паведаміў, што будзе спрыяць развіццю спорту ў краіне.

Польшча ні разу ў сваёй гісторыі не прымала Алімпійскія гульні.

Прыняць летнюю Алімпіяду ў 2040 годзе выказала жаданне таксама ФРГ, падкрэсліла AP.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках