22 снежня 2024, Нядзеля, 9:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Джо Байдэн прыняў Уладзіміра Кара-Мурзу з сям'ёй у Белым доме

17
Джо Байдэн прыняў Уладзіміра Кара-Мурзу з сям'ёй у Белым доме

Фотафакт.

Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн у чацвер прыняў у Белым доме расейскага апазіцыйнага палітыка Уладзіміра Кара-Мурзу і ягоную сям'ю. Пра гэта гаворыцца ў паведамленні Белага дому.

«Уладзімір правёў два з паловай гады ў несправядлівым зняволенні ў Расеі за тое, што выступаў супраць вайны ва Украіне. Сёння ягоная сям'я зноў разам», – напісаў Байдэн у сацсетцы X.

Былы палітвязень Уладзімір Кара-Мурза быў вызвалены 1 жніўня ў рамках маштабнага абмену зняволенымі паміж краінамі Захаду Расеяй і Беларуссю.

У Расеі Кара-Мурза адбываў 25-гадовы тэрмін. Яго пераследавалі за палітычную і грамадзянскую пазіцыю.

У 2015 і 2017 гадах Кара-Мурза трапляў у шпіталь з цяжкімі атручэннямі. Ягоны стан ацэньваўся лекарамі як крытычны, ён і ягоныя прыхільнікі ўпэўненыя, што яго спрабавалі забіць.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках