Памёр культавы французскі актор Ален Дэлон
60- 18.08.2024, 9:46
- 44,300
Ён стаў зоркай і адным з галоўных сімвалаў 1960-х - 1980-х гадоў.
Французскі актор тэатра і кіно, кінарэжысёр, сцэнарыст і прадзюсер Ален Дэлон памёр на 89-м годзе жыцця, паведамляе AFP са спасылкай на дзяцей актора.
Ален Дэлон - адзін з самых папулярных актораў у французскім кіно, які пачаў сваю кар'еру ў 1950-х гадах, калі яму было ўсяго 22 гады. Ён стаў зоркай і адным з галоўных сэкс-знакаў 1960-х - 1980-х гадоў.
Найбольшую вядомасць набыў пасля фільмаў "На яркім сонцы" (1960), "Рока і яго браты" (1960), "Леапард" (1963), "Чорны туліпан" (1964), намінант на "Залаты глобус" у катэгорыі "Найлепшы дэбютант". Уладальнік прэміі "Сезар" за найлепшую мужчынскую ролю ў стужцы "Наша гісторыя" (1984). Афіцэр ордэна Ганаровага легіёна.
У апошнія гады актор быў хворы і вёў жыццё пустэльніка. У гэты час трое ягоных дзяцей змагаліся за ягоную ўвагу і спадчыну. У пачатку года суд абмежаваў Дэлона ў дзеяздольнасці - ён не меў права самастойна прадаваць нерухомасць і быў вымушаны рабіць гэта праз трэціх асоб.