CNN: Верхавода ХАМАС ліквідавалі дыстанцыйна, бомбу заклалі два месяцы таму
- 2.08.2024, 9:10
- 7,258
Ізраіль праінфармаваў ЗША аб аперацыі ўжо пасля яе ажыццяўлення.
Палітычны кіраўнік групоўкі ХАМАС Ісмаіл Ханія, якога забілі ў сераду ў Тэгеране, загінуў ад бомбы, якая была закладзеная ў гасцявым доме, дзе ён спыніўся.
Як піша CNN са спасылкай на інфармаваныя крыніцы, бомба была схаваная каля двух месяцаў таму ў гасцявым доме. Яна здэтанавала дыстанцыйна, калі Ханія быў у сваім пакоі.
Іран і ХАМАС заяўляюць, што ліквідацыю правёў Ізраіль. Ізраіль не пацвердзіў і не зняпраўдзіў сваё дачыненне. Як сцвярджае крыніца, афіцыйныя асобы ЗША былі праінфармаваныя аб аперацыі ізраільскімі афіцыйнымі асобамі толькі пасля забойства.