На мяжы Беларусі з Польшчай і Літвой - амаль калапс
3- 2.08.2024, 9:23
- 10,358
Чэргі ў параўнанні з чацвяргом значна выраслі.
На мяжы з Польшчай у пункце пропуску "Берасце" на раніцу 8:00 у чарзе стаяць 69 аўтобусаў і 550 легкавікоў. Такой інфармацыяй падзяліўся Дзяржаўны памежны камітэт.
Пра Казловічы, дзе грузавы транспарт, інфармацыі няма.
Чэргі з легкавікоў захоўваюцца і на пунктах пропуску на мяжы з Літвой: у "Каменным Логу" перад зонай чакання стаяць 220 аўто і 11 аўтобусаў, 760 грузавікоў.
У Беняконях — 200 легкавікоў і 910 грузавікоў. Чаргі з аўтобусаў няма.
У Грыгароўшчыне на латвійскай мяжы чэргаў з легкавікоў і аўтобусаў няма зусім. Стаіць 345 грузавікоў.