31 кастрычнiка 2024, Чацвер, 5:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзясяткі тысяч пасажыраў захраслі ў аэрапорце Тэль-Авіва

Дзясяткі тысяч пасажыраў захраслі ў аэрапорце Тэль-Авіва

Авіякампаніі касуюць рэйсы ў Ізраіль.

Сем авіякампаній скасавалі рэйсы ў Ізраіль на фоне абвастрэння напружанасці ў стасунках з Іранам, паведамляюць ізраільскія СМІ Channel 12 і The Times of Israel.

Авіякампаніі Delta, United Airlines, Lufthansa, Austrian Airlines, Brussels Airlines і Air India скасавала ўсе свае рэйсы ў Ізраіль. Авіякампанія FlyDubai скасавала некаторыя са сваіх запланаваных рэйсаў, удакладняюць журналісты.

З наяўных звестак, у аэрапорце Бэн-Гурыён у Тэль-Авіве зараз знаходзяцца амаль 70 тысяч пасажыраў. Некаторыя з іх спрабуюць паспець на апошнія самалёты, якія вылятаюць з краіны, на выпадак новых спыненняў, а іншыя ўвогуле хочуць скасаваць свае рэйсы праз асцярогу, што не змогуць вярнуцца ў Ізраіль.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках