Украінскі «Вампір» разбурыў умацаванні акупантаў каля Крамянной
- 2.08.2024, 11:51
- 4,166
Магутны ўдар у Серабранскім лесе паказалі на відэа.
Украінскія памежнікі з брыгады “Помста” з дапамогай БПЛА украінскай вытворчасці Vampire разбурылі расейскія ўмацаванні каля Сярэбранскага лесу, недалёка ад Крамянной. Пра гэта паведамляе прэс-служба Дзяржаўнай памежнай службы Украіны.
У ДПСУ паказалі эфектнае відэа, як украінскі дрон зрабіў некалькі скідаў на сховішча акупантаў.
3-ці памежны атрад імя Героя Украіны палкоўніка Яўгена Пікуса на Facebook-старонцы падрабязней распавёў аб знішчэнні пазіцый акупантаў у Серабранскім лесе. Адзначаецца, што гэта праца начных ударных БПЛА.
“Шэраг варожых умацаванняў разбурылі аператары цяжкага бамбера “Вампір” у раёне Серабранскага лесу непадалёк Крамянной. Праца памежнікаў камендатуры хуткага рэагавання "Aut nos aut nullus!" - Ці мы, ці ніхто!”, - паведамілі памежнікі.