Культавы брытанскі спорткар 60-х вярнулі ў вытворчасць
3- 2.08.2024, 11:53
- 3,782
Фотафакт.
Знакаміты спорткар MG B 60-х гадоў атрымаў другое жыццё. Аўтамабіль вярнулі на рынак у больш сучасным выглядзе, піша «Фокус».
Адрадзіць знакамітую мадэль надумалі ў брытанскай кампаніі Frontline Cars. Яе будуць выпускаць невялікімі партыямі. За аснову ўзялі MG B GT версію ў кузаве купэ.
Аўтамабіль крыху мадэрнізавалі, хаця ён захаваў знаёмы дызайн. Яго выдаюць сучасныя дыёдныя фары, новыя колы з шынамі і адсутнасць бампераў.
Салон MG B GT упрыгожылі дарагой скурай і дрэвам, аднак арыгінальны стыль 60-х захаваўся. Аўто мае класічныя цыферблаты і перамыкачы-тумблеры.
Істотныя змены адбыліся пад капотам MG B, бо тамака ўсталявалі 4,8-літровы 375-моцны V8 ад Rover. У пары з ім працуе 6-ступеністая механічная КПП, а разгон да 100 км/г займае прыкладна 4 с.
Палепшыць кіравальнасць будзе самаблакавальны дыферэнцыял. Таксама спорткару пашырылі колы, дапрацавалі падвеску і ўсталявалі павялічаныя тармазы.
Новы MG B GT ад Frontline Cars пакажуць публіцы на рэтрашоў у Каліфорніі (там будзе экспазіцыя да 100-годдзя MG). Кошт спорткара складае ад 120 000 да 147 000 даляраў.