31 кастрычнiка 2024, Чацвер, 5:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Важны для Лукашэнкі праект зазнае страты

12
Важны для Лукашэнкі праект зазнае страты

І просіць дапамогі.

Урад ізноў развязвае праблемы Беларускай нацыянальнай біятэхналагічнай карпарацыі, паведамляе “Еўрарадыё”.

Апублікаваная пастанова, паводле якой Беларусбанк атрымаў гарантыі ў выплаце запазычанасці за крэдытах. На якія сумы выдаюцца такія “гарантыі” - невядома, пастанова Саўміна, апублікаваная на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, часткова стоена пад грыфам “для службовага выкарыстання”. Размова можа ісці аб дзясятках мільёнаў рублёў. Прынамсі адзін з крэдытаў складае 15,3 млн рублёў. Яго выдалі "для фінансавання закупкі ўраджаю 2024 года ў рамках дзяржаўнай замовы".

Чарговы "топ-праект", якім ганарыўся Аляксандр Лукашэнка, не стаў "карпарацыяй мары", не прыносіць прыбытку, а толькі генеруе страты для беларускай эканомікі - не першы раз просіць дапамогі. У гэтым годзе Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання, а таксама аблвыканкамы павінны забяспечыць фінансаванне набыцця сельгаспрадукцыі Беларускай нацыянальнай біятэхналагічнай карпарацыі і не абавязкова за грошы.

БНБК створаная ўказам Лукашэнкі ў 2016-м, яе будавалі з 2019-га ў Пухавіцкім раёне. Генеральны дырэктар карпарацыі - гэта былы прэм'ер Кыргызстана Даніяр Усенаў (цяпер ён Данііл Урыцкі), які ўцёк у РБ і атрымаў прытулак. Як паведамляла БелТА, на праект было выдаткавана 700 мільёнаў даляраў. Ён быў рэалізаваны пры кітайскай падтрымцы. Аднак не ўсё было пралічана і ў працэсе рэалізацыі праекта выявіліся шматлікія праблемы.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках