31 кастрычнiка 2024, Чацвер, 5:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сікорскі: Польшча працягвае працаваць над вызваленнем Пачобута

14
Сікорскі: Польшча працягвае працаваць над вызваленнем Пачобута
РАДАСЛАЎ СІКОРСКІ

Дзеянні з польскага боку робяцца штодня.

Польшча працягвае працаваць над вызваленнем палітвязня Андрэя Пачобута. Аб гэтым заявіў міністр замежных спраў краіны Радаслаў Сікорскі журналістам, адказваючы на пытанні аб абмене зняволенымі, які адбыўся ўчора паміж ЗША, Нямеччынай, Польшчай, Славеніяй, Беларуссю і Расеяй.

Жывое ўключэнне ад будынка МЗС транслявалася ў эфіры TVN24.

Са слоў Сікорскага, дзеянні ў дачыненні да "беларускіх палітвязняў, у тым ліку Анджэя Пачобута, працягваюцца ў іншым рэжыме".

Сікорскі запэўніў, што ўвесь час думае пра Пачобута, а польская старана штодня робіць крокі, накіраваныя на яго вызваленне.

Пытанні аб дэталях абмену, а таксама аб удзеле ў ім Польшчы міністр прапанаваў задаваць спецыяльным службам і пракуратуры.

У заяве прэс-сакратара міністра-каардынатара спецыяльных службаў Польшчы Яцэка Дабжынскага, апублікаванай учора, гаварылася, што “ўлады Рэспублікі Польшча - прэзідэнт, прэм'ер і ўрад - пагадзіліся з просьбай уладаў ЗША, каб з захаваннем нормаў польскага права ўключыць у абмен асоб, зняволеных у Расеі і Беларусі, а таксама ў краінах NАТО, арыштаванага ў Польшчы ў 2022 годзе Паўла Рубцова, афіцэра ГРУ, які рэалізаваў выведвальныя заданні на тэрыторыі Еўропы і чакае крымінальнага працэсу».

Нагадаем, учора адбыўся абмен 24 чалавек. Расея вызваліла амерыканцаў Эвана Гершковіча і Пола Уілана, журналістку Алсу Курмашаву, палітыка Уладзіміра Кара-Мурзу, двух грамадзян Нямеччыны, у тым ліку Рыка Крыгера, асуджанага на пакаранне смерцю ў Беларусі, а таксама шэраг расейскіх палітзняволеных. ЗША і супольнікі перадалі Расеі Вадзіма Красікава, асуджанага за забойства ў Нямеччыне, а таксама шэраг асоб, якія абвінавачваюцца ў шпіянажы.

Як паведамляў сайт Charter97.org, 31 ліпеня Анджэй Пачобут афіцыйна стаў ганаровым грамадзянінам Варшавы.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках