31 кастрычнiка 2024, Чацвер, 5:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Дзярждуме РФ заклікалі рыхтавацца да блакавання Google, Android і IOS у Расеі

66
У Дзярждуме РФ заклікалі рыхтавацца да блакавання Google, Android і IOS у Расеі

Раней расейскія карыстачы пачалі масава скардзіцца на перабоі ў працы YouTube.

У Расеі могуць быць заблакаваныя аперацыйныя сістэмы Android і iOS, паведаміў RuNews24 старшыня камітэта Дзярждумы ў рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні Аляксей Дзідзенка, каментуючы запаволенне YouTube.

«Неўзабаве Google будзе заблакаваны, а разам з ім і Google Android. Таксама будзе заблакаваны IOS, і гэта адбудзецца не паводле нашай ініцыятывы», - заявіў ён, не прывёўшы падрабязнасцяў. У сувязі з гэтым дэпутат рэкамендаваў прадстаўнікам бізнэсу і навукоўцам перайсці на іншыя платформы. Што тычыцца дзяржслужбоўцаў і чыноўнікаў, Дзідзенка нагадаў, што ім «ужо даўно забаронена карыстацца» гэтым праграмным забеспячэннем.

Таксама дэпутат заклікаў расейцаў не рабіць «трагедыі» з такога развіцця падзей. Ён нагадаў аб сыходзе з краіны амерыканскага сэрвісу фільмаў і серыялаў Netflix, зазначыўшы, што ў выніку ўсе з гэтым змірыліся.

На думку Дзідзенкі, Google - «абсалютна тэндэнцыйная і палітызаваная платформа», якая негатыўна настроеная да Расеі, таму да яе варта ставіцца як да пляцоўкі, «якая прадстаўляе інтарэсы ворага».

На заўвагу аб тым, што на відэахостынгу YouTube, які належыць амерыканскай карпарацыі, ёсць шмат карыснага кантэнту, з якога можна запазычыць новыя веды цалкам бясплатна, дэпутат заявіў, што такія ролікі можна перанесці на айчынныя пляцоўкі. З яго слоў, на гэта спатрэбіцца «максімум пару дзён».

На заяву Дзідзенкі адрэагавала кіраўніца «Лігі бяспечнага інтэрнэту» Кацярына Мізуліна, назваўшы гэта «пераборам». «Чым карыстацца вось, калі ў расейцаў большая частка смартфонаў на Android?» - задалася пытаннем яна.

Раней расейскія карыстачы пачалі масава скардзіцца на перабоі ў працы YouTube. Незадоўга да гэтага кіраўнік камітэта Дзярждумы па інфармацыйнай палітыцы Аляксандр Хінштэйн паведамляў аб хуткім зніжэнні хуткасці загрузкі сэрвісу да 70%. За 1-2 жніўня на запаволенне YouTube паскардзіліся 15 тысяч расейцаў.

У Крамлі сцвярджалі, што не плануюць абмяжоўваць працу платформы, і звязвалі ўзніклыя праблемы са старэннем мясцовага абсталявання карпарацыі Google, якая пакінула Расею пасля яе ўварвання ва Украіну. «Выхад з рынку мае свае тэхналагічныя наступствы», – падкрэсліваў прэс-сакратар кіраўніка РФ Дзмітрый Пяскоў.

Аналагічнае тлумачэнне прыводзілі і ў Раскамнаглядзе, запэўніваючы, што віной усяму стаў знос абсталявання Google. Аднак IT-спецыялісты высветлілі: існыя праблемы з загрузкай ролікаў на YouTube звязаныя не з гэтым, а з тым, што ўлады наўмысна запавольваюць дамен googlevideo.com, з якога раздаецца відэа. Пазней у самім Google пацвердзілі, што не маюць дачынення да масавых перабояў у працы хостынгу.

Крыніца ў адміністрацыі прэзідэнта паведаміла «Газете.ру», што доступ да YouTube могуць абмежаваць ужо ў верасні, а запаволенне працы сэрвісу з'яўляецца падрыхтоўкай да будучага блакавання платформы.

Напісаць каментар 66

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках