31 кастрычнiка 2024, Чацвер, 5:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Форвард каманды Украіны падпісаў кантракт з італьянскай «Ромай»

2
Форвард каманды Украіны падпісаў кантракт з італьянскай «Ромай»
АРЦЁМ ДОЎБІК

У мінулым сезоне Арцём Доўбік стаў найлепшым бамбардзірам чэмпіянату Гішпаніі.

Форвард каманды Украіны Арцём Доўбік афіцыйна стаў гульцом італьянскага клуба Серыі А «Рома». Пра гэта 2 жніўня паведамляецца на сайце рымскага клуба.

У складзе «джаларосі» Доўбік будзе гуляць пад 11-м нумарам.

У італьянскім клубе адзначылі, што Доўбік – першы ўкраінскі футбаліст у гісторыі «Ромы».

«Дзякуючы інвестыцыям […] “Рома” атрымала аднаго з найлепшых бамбардзіраў на міжнароднай арэне. І ўпершыню клуб набыў найлепшага бамбардзіра еўрапейскай лігі папярэдняга сезону. Такога ніколі не было», – сказана ў паведамленні.

Паводле звестак Corriere dello Sport, Доўбік падпісаў пяцігадовы кантракт з «Ромай» з заробкам €3,5 млн на год плюс бонусы.

27-гадовы ўкраінец ужо ўзяў удзел у трэніроўцы каманды 2 жніўня.

Доўбік настолькі хацеў перайсці ў «Рому», што адмовіўся ад прадугледжаных яму ад трансферу € 1,5 млн (згодна з пагадненнем з папярэднім клубам – гішпанскай «Жыронай»), каб закрыць угоду.

«Жырона» атрымае за Доўбіка €30,5 млн фіксаванай платай, яшчэ €5,5 млн прадугледжаныя ў выглядзе бонусаў. Акрамя таго, гішпанскі клуб атрымае 10% ад будучага перапродажу нападніка каманды Украіны, падкрэсліла Corriere dello Sport.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках