Крамы Менска абвясцілі зніжкі ў выхадныя
9- 2.08.2024, 21:11
- 14,052
Да 80 адсоткаў.
У Менску буйныя крамы і ўнівермагі абвясцілі вялікія зніжкі на шэраг нехарчовых тавараў, тэхніку і іншае.
Недзе дысконт будзе дзейнічаць толькі 3 і 4 жніўня, аднак ёсць прапановы, якімі ўжо можна скарыстацца.
ЦУМ
Там з 2 да 4 жніўня абвясцілі скідкі на нехарчовыя тавары. Памер прапановы складзе 55 адсоткаў, аднак кошт пазіцыі ў чэку павінен быць не меншы за Br7.
Таксама дзейнічае дысконт на буйнагабарытную бытавую тэхніку – 15%.
ГУМ
У гэтай краме Менска можна будзе ў выхадныя набыць з выгадай ювелірныя вырабы і шмат іншых тавараў. Адзначаецца, што зніжкі ад 25 да 55% стануць распаўсюджвацца на ўпрыгожванні з золата і срэбра.
Сур'ёзнае зніжэнне коштаў 55% будзе даступнае тым, хто набудзе прамтавары, кошт якіх пачынаецца ад Br7. Таксама ў спісе яшчэ некалькі дзясяткаў іншых пазіцый. На іх ёсць зніжка ад 10 да 50%. Падрабязнасці тут.
Да 80% скідкі ў крамах
Універмаг «Беларусь» прапануе выгадна закупіцца жаночым адзеннем і іншымі таварамі. Тут зніжкі даходзяць да 80%, аднак распаўсюджваюцца яны на вылучаны асартымент. Дарэчы, прапанова будзе даступная да канца жніўня. Падрабязнасці можаце знайсці тут.
Падобная прапанова таксама ў ГД «На Нямізе». Да 80% даюць дысконт на касметыку, сродкі для догляду і адзенне. Крыху менш – на канцылярскія рэчы і абутак, аднак спіс шырокі, а выгадная прапанова будзе даступная да канца лета. Усе нюансы можаце даведацца праз гэтую спасылку.
Падрыхтоўка да школы са зніжкамі
Самую шчодрую і маштабную прапанову, з усяго відаць, абвясціў ГЦ «Кiрмаш».
Мала таго што са зніжкай 50% можна набыць ювелірныя вырабы і жаночае адзенне, тут пачалі падрыхтоўку да школы.
Канцылярскія рэчы прададуць танней на 35%. На школьную форму прапануюць зніжку 15%. А заплечнікі стануць рэалізоўваць з выгадай для пакупніка 25%.