У Беларусі знайшоўся каранаваны цудатворны абраз
9- 21.08.2024, 20:14
- 9,376
Шчодра ўпрыгожаны твор мастацтва хавае нямала сакрэтаў.
Старажытны абраз з'явіўся ў Хрысціянскім сацыяльным цэнтры ў Менску, заснаваным каталіцкім ордэнам уршулянак. Сюды яе перадалі Павел Каралёў, вядомы менскі краязнаўца, і Юрый Кудзелін, якія адшукалі і выратавалі святыню.
Знаходка належыць да найбольш распаўсюджанага на ўсходнеславянскіх землях тыпу ікон Маці Божай Адзігітрыі. Абраз намаляваны алеем на палатне. Разам з рамай памер абраза складае 129 х 106 см.
Абраз быў знойдзены ў каштоўных металічных шатах, на якіх ёсць надпіс 1775 года аб тым, што муж з жонкай Сымон і Брыгіда з Дарэўскіх-Вярыг Сіневічы ахвяравалі на іх сродкі. Гэта азначае, што самі шаты былі створаны ў другой палове XVIII стагоддзя, а сама ікона, верагодна, яшчэ больш даўняя.
У пачатку XX стагоддзя, падчас абнаўлення, яе часткова закрылі лінолеумам - новым на той час матэрыялам, ад якога засталося мноства цвікоў, якімі ён мацаваўся.
Пасля зняцця лінолеуму выявілася, што на палатне намалявана мноства кветак. Таксама быў знойдзены надпіс "DIVA VIRGO", што азначае "Найсвяцейшая Панна".
Наяўнасць карон на палатне і на шатах ускосна пацвярджае згадванне аб цудатворным абразе. У каталіцтве карануюцца толькі асабліва шанаваныя, цудатворныя абразы Маці Божай. Літургічны акт каранацыі звычайна здзяйсняе сам Папа Рымскі або дэлегаваны біскуп.
Пасля абнаўлення ў пачатку XX стагоддзя стары абраз быў перапісаны. Дзякуючы рэнтгенаграме абраза атрымалася выявіць першапачатковы выгляд абліччаў Панны Марыі і немаўляці Хрыста.
На палатне ёсць дэфекты, скразныя прарывы, пашкоджанне жывапіснага пласта, асабліва ў месцах злучэння дошак, якія патрабуюць неадкладнай рэстаўрацыі. Аднаўленні патрабуюць таксама шаты і вялікая разьбяная драўляная рама.
Хрысціянскі сацыяльны цэнтр аб'явіў збор грошай на рэстаўрацыю. Ахвярнікаў просяць паведамляць імёны, каб за іх спрыянне памаліліся. Пасля рэстаўрацыі адноўлены абраз будзе выстаўлены ў цэнтры.
Грошы на рэстаўрацыйныя працы просяць ахвяраваць на рахунак:
РА «Дабрачынная Місія Добрага Самараніна пад апекай Святой Уршулі Лядухоўскай»
Юрыдычны адрас: 220030,
г. Менск, вул. Рэвалюцыйная, д. 1а, кв. 7
УНП 102366022, АКПА 380087195000
р/рахунак BY63UNBS30151611900000001933
ЗАТ "БСБ Банк", Бік UNBSBY2X,
пл. Свабоды, 4, 220030, Мінск
Увага. Абавязкова ўказвайце ў пераводзе, што гэта добраахвотнае ахвяраванне на рэстаўрацыю абраза.