22 жнiўня 2024, Чацвер, 10:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінскія дроны атакавалі цэнтр радыётэхнічнай выведкі РФ пад Масквой

3
Украінскія дроны атакавалі цэнтр радыётэхнічнай выведкі РФ пад Масквой

Буданаў раскрыў дэталі аперацыі.

Украіна правяла атакі дронамі на цэнтр радыётэхнічнай выведкі і аэрапорт у Падмаскоўі, а таксама на расейскую авіябазу ў Растоўскай вобласці. Пра гэта распавёў кіраўнік ГУВ Мінабароны Украіны Кірыл Буданаў выданню The War Zone.

У матэрыяле гаворыцца, што ў сетцы таксама распаўсюджваюцца кадры, на якіх можна ўбачыць удар БПЛА паблізу авіябазы «Аленья» ў Мурманску, дзе базуецца расейскія стратэгічныя бамбавікі за Палярным кругам.

"Сёння мы правялі некалькі аперацый з выкарыстаннем беспілотнікаў", - распавёў Буданаў.

Паводле ягоных слоў, былі таксама атакаваныя аэрапорт "Астафьева” і авіябаза “Мілерава". Усяго было задзейнічана блізу 50 беспілотнікаў. Маштабы шкоды на гэты момант няясныя.

"Цяпер мы праводзім праверку", - адзначыў Буданаў.

Выданне піша, што аэрапорт “Астафьева” выконвае некалькі функцый для расейскага Мінабароны, а ў 2018 годзе там была пабудаваная пара масіўных колавых антэнных кратак. Таксама магчыма, што замест іх быў знішчаны іншы цэнтр радыётэхнічнай выведкі ў аэрапорце або каля яго.

Пры гэтым Буданаў падчас размовы з журналістамі не ўдакладніў, дзе знаходзіцца атакаваны цэнтр радыётэхнічнай выведкі.

Пры гэтым у РФ сцвярджаюць, што збілі нібыта ўсе беспілотнікі, якія накіроўваліся ў Маскву і іншыя рэгіёны краіны.

Буданаў жа распавёў, што папярэдняя атака ўкраінскіх беспілотнікаў на расейскі аэрапорт “Саваслейка” прывяла да знішчэння перахопніка МіГ-31 і двух транспартных самалётаў Іл-76. Тады авіябаза была атакаваная прыкладна 10 беспілотнікамі.

У матэрыяле гаворыцца, што ўсе раёны, якія зазналі напад ноччу, ужо былі атакаваныя раней. Так, налёты БПЛА адбываліся на Маскву дагэтуль. Апошняя атака на авіябазу "Мілерава" адбылася ў ліпені. А "Астафьева" быў атакаваны ў красавіку

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках