22 жнiўня 2024, Чацвер, 10:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейцы заявілі аб новым прарыве УСУ недалёка ад мяжы з Беларуссю

4
Расейцы заявілі аб новым прарыве УСУ недалёка ад мяжы з Беларуссю

200 байцоў увайшлі ў Бранскую вобласць.

У Расеі заявілі аб спробе прарыву мяжы ў Бранскай вобласці. Там нібыта дзейнічала "ўкраінская ДРГ", якая налічвала 200 байцоў.

“Украінская ДРГ паспрабавала трапіць на тэрыторыю Клімаўскага раёна Бранскай вобласці. Падчас бою спроба прарыву была спыненая сіламі ПУ ФСБ Расеі і падраздзяленнямі Узброеных сіл РФ”, - піша тэлеграм-канал SHOT.

Адзначаецца, што гэтая “ДРГ” нібыта налічвала амаль 200 байцоў УСУ.

"Перамяшчэнне варожай групы паблізу мяжы выявілі пад 19 гадзін вечара", - гаворыцца ў паведамленні.

"Атаку ДРГ" таксама пацвердзіў губернатар Бранскай вобласці Аляксандр Багамаз.

Тым часам тэлеграм-канал Mash заявіў, што ўкраінскія вайскоўцы былі ўзброеныя "NATOўскімі вінтоўкамі".

“Тры БМП УСУ дыверсанты заўважылі паблізу мяжы прыкладна а 19:10. Яны былі ўзброены натаўскімі вінтоўкамі накшталт чэшскіх Bren-2. Да 20:30 пачалася другая хваля нападу з падмацаваннем”, - гаворыцца ў паведамленні.

Адзначаецца, што зараз уезд у Клімаўскі раён Бранскай вобласці перацяты блок-пастамі.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках