22 жнiўня 2024, Чацвер, 10:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сітуацыя для Пуціна становіцца ўсё больш небяспечнай

2
Сітуацыя для Пуціна становіцца ўсё больш небяспечнай

Гэта пачатак ягонага канца.

Расейскі дыктатар Уладзімір Пуцін нікому не хоча перадаваць сваю ўладу ў краіне-агрэсарцы Раскі, бо гэта адзінае, што дазваляе яму адчуваць сябе больш-менш у бяспецы. Перадача ўлады для яго - гэта смяротны прысуд, які ён сам сабе падпіша.

Дыктатар РФ разумее, што ў выпадку перадачы ўлады з часам яго здадуць, абмяняюць на кагосьці ці на нешта, і ён правядзе рэшту свайго жыцця ў Гаазе ў адзіночнай камеры. Таму ад улады расейскі дыктатар не адмовіцца ні пры якіх абставінах. Такое меркаванне выказаў дыпламат, кіраўнік Цэнтра даследавання Расеі, экс-міністр замежных спраў Украіны Уладзімір Агрызка ў інтэрв'ю «Главерду».

«Ці задаволіць захаванне Пуціна ва ўладзе яго асяроддзе, якое бачыць, што катастрофа набліжаецца? Глядзеў на твары людзей, якія прысутнічалі на нарадзе наконт сітуацыі ў Курскай вобласці: яны сядзелі на адлегласці ад Пуціна, не на 11 метраў, як раней, а крыху бліжэй, але гэтая рассадка сведчыла аб недаверы Пуціна да найбліжэйшага асяроддзя. Ён іх баіцца. А гэта ж былі самыя блізкія», - сказаў Агрызка.

Ён адзначыў, што фізічны і ментальны разрыў паміж Пуціным і ягоным асяроддзем будзе нарастаць. Са слоў дыпламата, асяроддзе Пуціна хоча яшчэ крыху пажыць і пакіраваць

«Гэтыя людзі, імкнучыся выратавацца, задумаюцца над тым, як прыбраць галоўную стрэмку - Пуціна, павесіўшы на яго ўсе іх агульныя грахі. Магчыма, асяроддзе Пуціна спадзяецца, што зможа дамовіцца з Захадам за кошт саступак і абвінавачання ва ўсім асабіста Пуціна (тым больш на Захадзе кажуць, што гэта «вайна Пуціна», а не расейскага народа)», - выказаў меркаванне дыпламат.

Агрызка зазначыў, што, на ягоную думку, з пункту гледжання ўнутранай палітыкі сітуацыя ў Расеі становіцца для Пуціна ўсё больш небяспечнай.

«Нават тая нарада прадэманстравала, што людзі на месцах ведаюць сітуацыю і кажуць пра гэта публічна, але Пуцін перабіў выканаўцу абавязкаў губернатара, які выразна сказаў, колькі населеных пунктаў у Курскай вобласці ўкраінскія войскі ўзялі пад кантроль. То бок, людзі ўсё разумеюць і бачаць. Разрыў паміж рэальнасцю і тым, што Пуцін хоча падаць, будзе яшчэ большы, і ўрэшце ўсё гэта лопне. У Пуціна зараз надыходзіць перыяд пачатку канца», - сказаў Агрызка.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках