22 жнiўня 2024, Чацвер, 12:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Раналду пабіў яшчэ адзін рэкорд

2
Раналду пабіў яшчэ адзін рэкорд

Мільён чалавек падпісаліся на яго YouTube-канал за паўтары гадзіны.

Крышціяну Раналду, які выступае ў Савудаўскай Арабіі, па-ранейшаму карыстаецца вялікай папулярнасцю. Як заўважыў ESPN, мільён карыстальнікаў падпісаліся на яго YouTube-канал усяго за 90 хвілін, што стала рэкордам відэахостынгу.

На момант апублікавання гэтай навіны на канал футбаліста UR Cristiano, дзе цяпер можна знайсці 19 відэа, падпісаныя амаль 14 млн карыстальнікаў. З моманту запуску праекта прайшло ўсяго 16 гадзін.

«Дачакаліся. Нарэшце мой канал YouTube тут!"- такі запіс з'явіўся на Instagram-старонцы партугальца, у якога, дарэчы, 636 млн падпісчыкаў.

Раналду 39 гадоў. Са студзеня 2023 года нападнік выступае за клуб «Аль-Наср» з Савудаўскай Арабіі. Ён стаў найлепшым бамбардзірам чэмпіянату гэтай краіны ў мінулым сезоне (35 галоў у 31 матчы). Праўда, «Аль-Наср» заняў толькі другое месца. Да гэтага Раналду забіваў больш за ўсіх у англійскай Прэм'ер-лізе, гішпанскай Ла Лізе і італьянскай Серыі А.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках