22 жнiўня 2024, Чацвер, 14:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чарга аўтобусаў на выезд з Беларусі ў Польшчу павялічылася

1
Чарга аўтобусаў на выезд з Беларусі ў Польшчу павялічылася

Пабіты новы рэкорд.

Колькасць аўтобусаў на беларуска-польскай мяжы пабіла новы рэкорд. Паводле звестак Дзяржаўнага памежнага камітэта, на 12:00 22 жніўня на выезд сабралася 108 аўтобусаў. З легкавікамі, мяркуючы са статыстыкі, сітуацыя не лепшая.

Днём раней сітуацыя была крыху іншая. Так, на 10.00 21 жніўня колькасць аўтобусаў скарацілася з 92 да 65. Аднак да вечара дасягнула сотні.

Ужо на раніцу 22 жніўня на мяжы ў Польшчу сабралася 108 аўтобусаў.

Што да легкавых аўтамабіляў, то на 12:00 22 жніўня выехаць з Беларусі ў Польшчу спрабавалі 480 самаходаў. Грузавікоў сабралася амаль 600.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках