22 жнiўня 2024, Чацвер, 16:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Атакаваная авіябаза «Марынаўка» - адзіны аэрадром РФ з хованкамі для самалётаў

4
Атакаваная авіябаза «Марынаўка» - адзіны аэрадром РФ з хованкамі для самалётаў

База знаходзіцца за 450 км ад лініі фронту.

Аэрадром «Марынаўка» ў Валгаградскай вобласці - гэта адзіны аэрадром Расеі, дзе былі пабудаваныя хованкі для самалётаў. Авіябазу сёння, 22 жніўня, атакавалі Сілы абароны Украіны.

Пра гэта паведамляе Defence Express.

Адзначаецца, што авіябаза «Марынаўка» знаходзіцца ў 450 км ад лініі фронту. Аэрадром размешчаны бліжэй да Казахстана ў 200 км, адлегласць да Украіны складае 270 км.

Таксама «Марынаўка» вядомая тым, што гэта адзіны з усіх аэрадромаў паблізу Украіны, на якім расейцы пабудавалі сховішча для самалётаў. Акупанты пачалі будаваць іх у лістападзе 2023 года і скончылі ў пачатку 2024 года.

Defence Express адзначае, што гэтыя хованкі складана назваць ахоўнымі збудаваннямі. Размова ідзе хутчэй аб ангарах для абароны ад умоў надвор'я, але яны не могуць абараніць ад абломкаў.

На авіябазе «Марынаўка» базуюцца самалёты-выведнікі Су-24МР. Там таксама размяшчаліся франтавыя бамбавікі Су-34. Агулам на аэрадроме было зафіксавана 14 Су-24 (без уліку «могілак») і 15 Су-34.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках