22 жнiўня 2024, Чацвер, 18:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Эксперт: Галоўны фонд Расеі высільваецца

1
Эксперт: Галоўны фонд Расеі высільваецца

Што чакае расейцаў.

Расейскі Фонд нацыянальнага дабрабыту высільваецца і не напаўняецца, у сувязі з чым грамадзян РФ чакае рост падаткаў. Пра гэта ў эфіры тэлеканала FREEДОМ распавёў эксперт у эканамічных пытаннях, кандыдат эканамічных навук Ілля Несходаўскі.

Ён адзначыў, што для фінансавання вайны супраць Украіны Расея змушаная скарачаць выдаткі на іншыя сферы.

«Напрыклад, тыя ж самыя мясцовыя бюджэты для таго, каб рамантаваць свае масты, якія знаходзяцца ў аварыйным стане, каб рамантаваць камунальную гаспадарку, яны фактычна накіроўваюць свае грошы на акупаваныя тэрыторыі, каб там імітаваць нейкае будаўніцтва, імітаваць нейкае аднаўленне. І, адпаведна, гэта прыводзіць да таго, што іх камунальная гаспадарка, іх інфраструктура знаходзяцца ў гаротным стане», - сказаў Несхадоўскі.

Эксперт нагадаў, што зімой у РФ былі сур'ёзныя праблемы з ацяпленнем, і зараз на расейскай тэрыторыі адбываюцца розныя тэхнагенныя катастрофы, прынамсі, разбураюцца дамбы.

Таксама Несходоўскі звярнуў увагу, што гаворка ідзе і пра непасрэдна якасць жыцця расейцаў. Так, у РФ камфортна сябе адчуваюць людзі, задзейнічаныя ў вайскова-прамысловым комплексе, дзе дастаткова высокія заробкі, якія дазваляюць амаль не адчуваць інфляцыю. Пры гэтым у іншых сферах адчуваюцца вялізныя праблемы, у тым ліку і дэфіцыт кадраў.

«Адпаведна, кампаніі не могуць развівацца тымі тэмпамі, якімі яны развіваліся. Яны не робяць інвестыцыі, бо для таго, каб ажыццявіць інвестыцыі, трэба разумець, хто потым будзе запаўняць тыя працоўныя месцы, якія патрэбныя… Калі мы будзем казаць пра бюджэтнікаў, то ў іх таксама праблемы. Тое павелічэнне, якое адбылося ў іх заробку, яно меншае за тую інфляцыю, якую зараз фіксуе Цэнтрабанк», — сказаў эканамічны эксперт.

З яго слоў, асноўная крыніца грошай, якія ўліваюцца ў вайскова-прамысловы комплекс, - гэта ў тым ліку і Фонд нацыянальнага дабрабыту.

«Ён высільваецца, ён ужо, адпаведна, не можа напаўняцца ў тых памерах, у якіх напаўняўся раней. Грошы гэтыя ўсё накіроўваюцца на вайну, адпаведна, не на паляпшэнне якасці жыцця. І памяншэнне гэтага фонду прыводзіць да таго, што ўжо з наступнага года расейцаў чакае павелічэнне падаткаў: непасрэдна для кожнага праз павелічэнне падаходнага падатку, так і непасрэдна кампаній, у якіх будзе залазіць істотная частка іх прыбытку», - сказаў Несхадоўскі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках